Дзень чыгуначных войскаў замест мітынгу Ціханоўскай. Улады апублікавалі расклад мерапрыемстваў на Бангалоры
Адміністрацыя Савецкага раёну апублікавала расклад мерапрыемстваў у парку Дружбы народаў на ўвесь тыдзень. Раней штаб Ціханоўскай прызначыў на 6 жніўня мітынг-канцэрт у гэтым самым парку. Цяпер там у праграме — сьвяткаваньне Дня чыгуначных войскаў.