Кіраўнік Deutsche Welle выказаў пратэст з нагоды прысуду журналісту ў Беларусі
Дырэктар Deutsche Welle Пэтэр Лімбург выказаў амбасадару Рэспублікі Беларусь у Нямеччыне рашучы пратэст з нагоды прысуду, вынесенага судом у Магілёве супрацоўніку Deutsche Welle, журналісту Аляксандру Буракову.