Цапкала і Пракоп’еў стварылі фонд для сябраў выбарчых камісій, якія раскажуць пра фальсыфікацыі
Валера Цапкала і Вадзім Пракоп’еў стварылі фонд дапамогі, каб падтрымаць сябраў выбарчых камісій, якія адмовяцца фальсыфікаваць выбары і публічна раскажуць пра рэальныя вынікі выбараў на сваіх участках.