Беларускія шашысткі перамаглі Латвію ў матчы ў адказ 1/4 фіналу анлайн-турніру Кубка нацый
У першым матчы 1/4 фіналу беларуская каманда звяла сустрэчу з латвійскімі саперніцамі да нічыёй - 4:4. У гульні ў адказ каманда перамагла сваіх апанентак з лікам 5:3. У паўфінале беларускі сустрэнуцца з Украінай.