Адзін з самых папулярных палітыкаў Польшчы заклікаў падтрымаць беларусаў
Польскі палітык Шыман Галоўня, лідэр грамадзкага руху «Польшча 2050», апублікаваў відэазварот з заклікам выказаць салідарнасьць зь беларусамі, якія «сёньня змагаюцца за сумленныя і дэмакратычныя выбары ў сваёй краіне».