ЗША заклікалі беларускія ўлады не перашкаджаць мірным сходам
Прэс-сакратар Белага дому Кэйлі Макэнані заявіла ў панядзелак, што Злучаныя Штаты глыбока занепакоеныя сытуацыяй вакол выбараў у Беларусі і заклікаюць беларускі ўрад не перашкаджаць мірным сходам і не ўжываць гвалт у адносінах да дэманстрантаў.