У Менску прайшоў жаночы гранд-марш салідарнасьці. ФОТА, ВІДЭА
Увечары 29 жніўня ў Менску прайшоў жаночы гранд-марш салідарнасьці. Удзельніцы сабраліся а 16-й гадзіне на плошчы Перамогі і хадзілі 4 гадзіны цэнтральнымі вуліцамі сталіцы празь перашкоды сілавікоў. Скончыўся марш а 20-й гадзіне каля станцыі мэтро «Акадэмія навук».