У Бялынічах напярэдадні Дня беларускага пісьменства затрымалі мясцовых актывістаў.
У Бялынічах 5 верасьня затрымалі мясцовых актывістаў Яўгенію Мяцеліцу і Ўладзіслава Лістраценку. 6 верасьня ў горадзе пройдуць асноўныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня беларускага пісьменства.