У Горадні марш адзінства разьдзяліўся ад пачатку і скончыўся з жорсткімі затрыманьнямі
У маршы адзінства ў Горадні 6 верасьня ўзялі ўдзел некалькі тысяч чалавек. Праваахоўнікі не далі пратэстоўцам масава сабрацца ў цэнтры. Акцыя скончылася жорсткімі затрыманьнямі, у тым ліку непаўналетніх.