У Магілёве шпіталізавалі актывіста, які ў ізалятары трымаў галадоўку
У Магілёве пасьля 10 дзён сухой галадоўкі шпіталізаваны адзін зь лідэраў акцыяў пратэсту супраць вынікаў выбараў Валадар Цурпанаў. Яго асудзілі на 28 сутак адміністрацыйнага арышту. У мясцовы ізалятар адправілі 1 верасьня. На волю ён меўся выйсьці 29 верасьня.