Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Сентябрь
2020

Беларусь чакае хваля турыстаў, упэўненая эксперт

0

Вядомы беларускі эксперт у галіне турызму у гутарцы з карэспандэнтам „Салідарнасці”, Лілія Кобзік распавяла, якой яна бачыць будучыню Беларусі.

Аб непазбежнасці перамен

У нас падкрэслена мірны пратэст. У яго шмат у чым жаночы твар. Ён абсалютна не брутальны. Нават у дзень інаўгурацыі мы бачым жарты ў Інтэрнэце, у сацсетках, мемы, людзей у каронах.

Але адчуванне пераменаў лунае ў паветры. І ўлады гэта таксама адчуваюць і разумеюць, што перамены ідуць.

Беларусы хочуць мірных пераменаў. І яны прыйдуць. Пытанне толькі ў тым, як хутка. Нельга з дакладнасцю сказаць, што гэта здарыцца, да прыкладу, да Новага года. Але яны будуць. І Беларусь стане дэмакратычнай дзяржавай.

Мы пэўную лінію ўжо перасеклі. І таму грамадства не вернецца. Зладзіць тут Паўночную Карэю, я думаю, немагчыма. Венесуэлу? Можна, але як надоўга?

Аб самаарганізацыі

— У дваровай самаарганізацыі БЕЛАРУСАЎ, якую мы бачым пасля выбараў, ёсць два моманты. Станоўчы заключаецца ў тым, што мы такім чынам назіраем зараджэнне грамадзянскай супольнасці.

Але з іншага боку, у рамках гэтай сістэмы ў падобных аб’яднанняў няма перспектывы ў практычнай плоскасці. Як у тым жа турызме. Як ні старайся, ні стварай свой бізнэс, улада ўсё роўна будзе ўмешвацца ў тваю справу.

Вось людзі патрабуюць, каб камунальныя службы перафарбавалі лавачкі, памянялі дзіцячую пляцоўку. Але я бачу, як яны літаральна ілбом ўпіраюцца ў сцяну. Сістэма заменчаная пад іншыя механізмы. Усё ідзе зверху, не знізу, калі кіраўнікі абраныя народам, а не прызначаныя.

У нашай вертыкалі адбылася селекцыя, вынікам якой стала тое, што існуе пэўная планка, якая не дазваляе ўвасабляць многія ідэі.

Калі падсумаваць. Вельмі добра, што беларусы пачынаюць аб’ядноўвацца. Але сістэма будзе перашкаджаць гэтаму. Гаворка ідзе хутчэй аб працы на будучыню.

Аб станаўленні нацыі

— Галоўнае ж у тым, што мы назіраем цяпер чарговы этап станаўлення нашай нацыі. Гэта, напэўна, важней таго, калі ж наступяць перамены. Бо ў гістарычным вымярэнні — год, два, нават пяць — гэта не так і шмат.

Зараз мы праходзім свой шлях да Беларусі. У 90-х наша Адраджэнне доўжылася некалькі гадоў, але колькі людзі паспелі зрабіць і дасягнуць.

І што б ні адбывалася сёння ў палацах і на вуліцах, што б ні здарылася ў жніўні гэтага года, гісторыя рассудзіць усіх нас.

Нас чакае хваля турыстаў

— Калі Беларусь стане дэмакратычнай, адкрыецца для астатняга свету, нас чакае эфект „вау”. Пакуль у нас неспакойна, у нас вуліца. Але калі ўсё адкрыецца, у нас будзе турыстаў не праціснуцца.

Пасля такіх падзей, пасля двух дзясяткаў гадоў своеасаблівага шляху развіцця, краіна адкрываецца. Гэта будзе выбух цікавасці да нас, Калі казаць пра турызм. Паглядзець, што за людзі тут жывуць. А ў нас будзе столькі гарадскіх легенд, столькі знакаў…

Нашы вуліцы, архітэктура, яны набываюць новае гучанне. І справа не толькі ў рэвалюцыі. Горад, краіна адкрываюцца для свету з новага боку.

Я думаю, што вялікая хваля будзе на пачатковым этапе, а далей трэба будзе ўключаць праграмы. А яны ёсць, мы не першыя. Уся Усходняя Еўропа так падымалася.

Мы ж усё яшчэ не прайшлі працэс дэкамунізацыі. Вуліцы ў нас якія, помнікі. У нас усё яшчэ дзейнічаюць розныя парады. Мы да гэтага часу застаемся астраўком сацыялізму.

Што ў нас зараз адбываецца? Мы выбіваецца з гэтага сацыялізму, камунізму. І ўвесь гэты сацыялізм спрабуе захавацца. Колькі яшчэ пратрымаецца сістэма?

Я думаю, што гарантам яе захавання З’яўляецца Расея. Колькі яна будзе падсілкоўваць нашу ўладу, на столькі ўсё можа і расцягнуцца.





Губернаторы России
Москва

Собянин вручил премии города в области архитектуры и градостроительства





Москва

Пополнение в линейке товаров для творчества с персонажами «Турбозавров» - новые раскраски от ИД «Лев»


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин подвел итоги проекта «Золотая маска. Послесловие»



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Песня

Сотни великолучан собрались на фестиваль-марафон «Песни России»  




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

В шатер — на лекцию, на сцену — за наградой

До 15 лет лишения свободы: По делу о терроризме задержали тренера молодёжной сборной России по борьбе

Пазлы с героями «Команды МАТЧ» появились в продаже


Уимблдон

Бекхэм оценил шутку Радукану о сравнении её игры на Уимблдоне-2024 и Англии на Евро-2024



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Происшествия

Столичный спецназ Росгвардии завершил полевой выход в Подмосковье



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России