Супрацоўніца БМЗ пра сваё звальненьне
Сьняжана Пагодзіна 4 лістапада напісала заяву на звальненьне зь Беларускага мэталюргічнага заводу. «У сувязі зь нязгодай з кадравай палітыкай і трактоўкай ідэалягічнай працы, якая праводзіцца на прадпрыемстве, а таксама на знак салідарнасьці з калегамі, якіх звольнілі за палітычныя перакананьні».