Ціханоўская пра заканчэньне тэрміну паўнамоцтваў Лукашэнкі 5 лістапада
Пятага лістапада афіцыйна мінае тэрмін паўнамоцтваў Аляксандра Лукашэнкі ў якасьці прэзыдэнта краіны – яго апошняя інаўгурацыя адбылася 5 лістапада 2015 году. У Эўрапарлямэнце заявілі, што менавіта 5 лістапада, разам са сканчэньнем пятай кадэнцыі Лукашэнкі, ён губляе сваю легітымнасьць.