«Дзякуй АМАПу за мір, парадак і патрыятызм». Ігуменьня Гаўрыіла з Горадні пачаставала сілавікоў тортамі. ФОТА
![«Дзякуй АМАПу за мір, парадак і патрыятызм». Ігуменьня Гаўрыіла з Горадні пачаставала сілавікоў тортамі. ФОТА](https://gdb.rferl.org/2A9E2959-7FDD-4165-B7C7-3AAA44914E8C_w800_h450.jpg)
10 лістапада, у дзень ушанаваньня вэтэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў, УУС Горадзенскага аблвыканкаму наведала ігуменьня жаночага манастыра ў Горадні Гаўрыіла. Тая самая, якая раней называла пратэстоўцаў дэманамі і сэктантамі.