У Берасьці шасьціклясьніца з цацачным пісталетам адводзіла дзяцей у парк, клала на зямлю і біла
Па словах школьніцы, яна не хацела нашкодзіць пацярпелым і нападала на іх «дзеля хайпу». Яе ўчынкі павінныя былі легчы ў аснову пранк-ролікаў аб запалохваньні дзяцей і павялічыць колькасьць падпісчыкаў берасьцейкі ў сацыяльнай сетцы