«Скажаш, што нам трэба, — адпусьцім». Як амапаўцы прымусілі хлопца гаварыць пра дымавыя шашкі
![«Скажаш, што нам трэба, — адпусьцім». Як амапаўцы прымусілі хлопца гаварыць пра дымавыя шашкі](https://gdb.rferl.org/21A976C1-7402-4AAA-90A8-5E0AA96FA2CE_cx0_cy0_cw84_w800_h450.jpg)
26-гадовы Павал Кабуш, якога затрымалі 8 лістапада ў Менску і аштрафавалі на 540 рублёў, расказаў, як амапаўцы прымусілі яго гаварыць на відэа пра дымавыя шашкі, якія ён нібыта хацеў кідаць у амапаўцаў. Насамрэч у яго не было ніякіх шашак, ён іх не кідаў і не зьбіраўся кідаць.