У Менску праходзіць 7-ы марш пенсіянераў
Удзельнікі марша пенсіянераў прыйшлі з плакатамі ў памяць аб загінуўшым Рамане Бандарэнка.
16 лістапада – 100–ы дзень пратэстаў. Праваабаронцы паведамляюць пра больш за 1100 затрыманых у нядзелю. Над імі ідуць суды. Але ў Менску на марш сабраліся пенсіянеры.
16.00. Марш пенсіянераў дайшоў да Плошчы Якуба Коласа. Тут яны частуюцца гарбатай і печывам. Удзельнікі ўсклалі кветкі і плакаты да помніка, запальваюць лампадкі. «Не забудземся, не прабачым», «За што забілі Рому?» – скандуюць людзі.
15.20 Калона пенсіянераў перайшла мост праз Свіслач і набліжаецца да плошчы Перамогі. «Бабушки и деды, идем до победы», – скандуюць людзі.
15.05 Галава калоны маршу пенсіянераў ужо прайшла цырк, а хвост – яшчэ каля Палаца прафсаюзаў.
Удзельнікі прыйшлі з плакатамі ў памяць аб загінуўшым Рамане Бандарэнку, у іх былі чорныя стужкі і ўжо традыцыйныя бел–чырвона-белыя сцягі і кветкі.
Фота і відэа tut.by