Дзярждэпартамэнт ЗША заклапочаны прысудам Алегу Грузьдзіловічу і эскаляцыяй у Беларусі
![Дзярждэпартамэнт ЗША заклапочаны прысудам Алегу Грузьдзіловічу і эскаляцыяй у Беларусі](https://gdb.rferl.org/EC12A5AB-6B12-4B51-805D-D9A0DC6965E1_cx0_cy3_cw0_w800_h450.jpg)
«Я глыбока занепакоены прысудам журналісту Радыё Свабода Алегу Грузьдзіловічу і эскаляцыяй нападаў на свабоду прэсы ў Беларусі», — напісаў у Твітэры Кейл Браўн, намесьнік прэсавага прадстаўніка Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША.