«Ходзяць чуткі, што яшчэ і электраэнэргію адключаць». Пра што кажуць у чэргах па ваду ў Новай Баравой
Жыхары Новай Баравой выказваюць погляд, што водазабесьпячэньне ў раёне пашкоджана наўмысна — гэта помста за актыўную грамадзянскую пазыцыю. Але яны вельмі ўражаныя салідарнасьцю і дапамогай незнаёмых людзей, якія ўсе тры дні безь перапынку падвозяць ваду.