Фота зь беларускіх пратэстаў Reuters занёс у катэгорыю «фатаздымкаў году»
![Фота зь беларускіх пратэстаў Reuters занёс у катэгорыю «фатаздымкаў году»](https://gdb.rferl.org/3557CD93-FCAF-4973-9229-139DFFD71095_cx0_cy15_cw0_w800_h450.jpg)
Фота Васіля Фядосенкі, на якім сілавік указвае жэстам на параненага пратэстоўца Яўгена Заічкіна, што ляжыць на зямлі, агенцтва Reuters пазначае як адзін з «фатаздымкаў году». Заічкіна паранілі ў Менску падчас сутыкненьняў пасьля закрыцьця выбарчых участкаў 9 жніўня.