Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Ноябрь
2020

Генпракуратура папярэдзіла прадстаўнікоў праваслаўнай і каталіцкай цэркваў

0
Генпракуратура папярэдзіла прадстаўнікоў праваслаўнай і каталіцкай цэркваў

Генеральная пракуратура вынесла папярэджанні старшыні сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай праваслаўнай царквы Сергію Лепіну і генеральнаму вікарыю Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупу Юрыю Касабуцкаму.

Генеральная пракуратура вынесла папярэджанні старшыні сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату протаіерэю Сергію Лепіну і генеральнаму вікарыю Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі біскупу Юрыю Касабуцкаму, якія ў жорсткай форме абурыліся зносам народнага мемарыяла Рамана Бандарэнкі.

Як паведаміла прэс-служба Генпракуратуры, абодвум „абвешчаныя афіцыйныя папярэджанні аб недапушчальнасці парушэння закона”.

„На асабістых старонках у сацыяльнай сетцы Facebook і іншых інтэрнэт-рэсурсах былі размешчаныя заявы святароў з нагоды дэмантажу і пераносу стыхійнага мемарыяла памяці, узведзенага ў сувязі са смерцю Рамана Бандарэнкі. У заявах у яўна безапеляцыйнай агрэсіўнай танальнасці выкарыстоўваюцца пэўныя тэрміны і абароты („здзек з партрэтаў забітага”, „навошта гэтае сатанінскае зневажанне лампад і абразкоў” ды інш.), якія свядома павышаюць узровень напружанасці ў грамадстве, распальваюць нянавісць да прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады, у тым ліку праваахоўных органаў, і, як следства, варожасць у дачыненні да названых сацыяльных груп насельніцтва”, — гаворыцца ў заяве.

„Такія дзеянні недапушчальныя і непрымальныя, бо не толькі не адпавядаюць асноватворнай ролі царквы ў частцы дасягнення ўзаемнага разумення, цярпімасці і згоды ў грамадстве, але і падахвочваюць грамадзян да агрэсіі, проціпраўных дзеянняў, вырашэння пытанняў, якія ўзнікаюць, неканстытуцыйным шляхам”, — лічыць Генпракуратура.

Больш за тое, перакананыя ў міністэрстве, такія выказванні „супярэчаць артыкулу 16 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая забараняе дзейнасць рэлігійных арганізацый, іх органаў і прадстаўнікоў, скіраваную супраць грамадзянскай згоды”.

„Правы на выкананне дзяржаўных функцый, даванне прававой ацэнкі правамернасці дзеянняў службовых асоб і грамадзян дэлегаваныя ўпаўнаважаным дзяржаўным органам. Пры гэтым нормамі артыкула 8 закона Рэспублікі Беларусь „Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях” такія паўнамоцтвы рэлігійным арганізацыям не дадзеныя”, — мяркуе Генпракуратура.

Акрамя таго, вынесенае прадпісанне ўпаўнаважанаму па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, у якім утрымліваецца патрабаванне „ліквідаваць выяўленыя парушэнні і прыняць дадатковыя меры па папярэджанні рознагалосся ў сферы ўзаемаадносін дзяржавы і рэлігійных арганізацый”.

15 лістапада, праз некалькі гадзін пасля масавага затрымання абаронцаў мемарыяла на „плошчы Перамен” (двор на вуліцы Чарвякова ў Менску) Сергій Лепін напісаў: „Не разумею, навошта гэты здзек з партрэтаў забітага, з кветак у яго памяць, навошта гэтае сатанінскае зневажанне лампад і абразкоў, барацьба з імправізаваным мемарыялам у двары яго дома, уздоўж дарог?.. У чым сэнс? Не ўзгоднена, так? А вось такія паводзіны і стаўленне — яны ўзгодненыя? З кім?”

На думку Юрыя Касабуцкага, „паводзіны сілавікоў паказваюць павелічэнне страху і боязі ўлады перад беларускім народам”. „Мы ўсе добра ведаем і бачым, што адбываецца ў нашай любімай Беларусі. Гвалт, катаванні, прыніжэнне чалавечай годнасці, агрэсія з боку дзяржаўных сілавых структур у дачыненні да мірных грамадзян нашай краіны”, — адзначыў ён. „Разбурэнне народнага мемарыяла, які ўзнік на месцы брутальнага захопу Рамана Бандарэнкі, было чарговай спробай знішчыць усё тое высакароднае, чыстае, светлае, што ёсць у нашых людзей”, — лічыць біскуп.

На яго погляд, арышт шматлікіх мірных грамадзян закліканы запалохаць іншых людзей. „Аднак усе гэтыя рэпрэсіі толькі ўмацоўваюць нас. Заклікаю маліцца за наш народ, аб умацаванні духу, адвазе і смеласці ў гэтых выпрабаваннях. Таксама не забываць далучаць да малітвы інтэнцыю аб раскаянні для тых, чые рукі замазаныя крывёю чалавечай…” — напісаў святар.

Пазіцыяй прадстаўнікоў цэркваў абурыўся Аляксандр Лукашэнка. 17 лістапада на нарадзе па знешняй палітыцы ён звярнуўся да кіраўніка сваёй адміністрацыі Ігара Сергяенкі: „Ігар Пятровіч, вазьміце з генеральным пракурорам, прозвішчы гэтых дзеячаў вядомыя, і спытайце, дзе і хто дазволіў здзекавацца з абразоў, лампад і кветак. Мы акуратным чынам вывезлі гэтыя мемарыялы туды, дзе яны павінны быць — на могілках. Каб людзі бачылі, што мы не варвары. Яны ж гэта напэўна ведаюць. Але ім не трэба тое, як дыктатар да гэтага ставіўся, і тыя, хто выконваў, — „рабы”. Яны іх рабамі назвалі. Ім трэба паказаць, што гэта — варвары. А мы пакажам, як мы гэта рабілі насамрэч. І трэба, каб праваахоўныя органы далі ім ацэнку. Хопіць трываць гэты здзек! Мы рот нікому не закрываем. Але кажыце праўду! Сказаў няпраўду — адказвай”.

„Менск і іншыя гарады… могілак не будзе. Менск у могілкі ператвараць нельга! Мемарыялаў, аб якіх яны пастаянна заяўляюць, як будучыні грамадзянскай вайны, у Менску таксама не будзе”, — папярэдзіў Лукашэнка.

БелаПАН

Фота: belta.by





Губернаторы России
Москва

Мэр Собянин: в Москве стартовали испытания первого в РФ беспилотного трамвая





Москва

НАЛОГИ С ЗАРПЛАТ И НДС МОГУТ ОТМЕНИТЬ?! Государственная Дума и Правительство РФ оптимизируют налоги.


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин: в ТиНАО будет построено 10 детских садов и 11 поликлиник



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Баста

Редакция АН «Между строк» разыгрывает 2 билета на Басту и ещё 8 сертификатов среди подписчиков своего Telegram-канала




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Эксперт Президентской академии в Санкт-Петербурге о развитии спорта в селах Чукотки

Эксперт Президентской академии в Санкт-Петербурге о спорте и ежедневных здоровых привычках

Эксперт Президентской академии в Санкт-Петербурге о развитии водных видов спорта в Ставрополье


ATP

Сумасшедший матч «Реала», Медведев опустился в рейтинге ATP. Главное к утру



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Москва

В московской мэрии не планируют запрещать самокатам ездить по тротуарам



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России