З працы звольнілі ідэоляга Жлобінскіх электрасетак — на яе ўчастку перамагла Ціханоўская. Бяз працы застаўся і муж
![З працы звольнілі ідэоляга Жлобінскіх электрасетак — на яе ўчастку перамагла Ціханоўская. Бяз працы застаўся і муж](https://gdb.rferl.org/e2e67bc3-f468-4f2c-a95d-0be55b998b55_w800_h450.jpg)
30 лістапада быў апошні працоўны дзень намесьніка дырэктара па агульных пытаньнях філіялу «Жлобінскія электрычныя сеткі» РУП «Гомельэнэрга» Натальлі Чавускінай. Бяз працы застаўся і яе муж — начальнік аддзелу сацыяльнага разьвіцьця электрасетак.