Каля рэзыдэнцыі Нэтаньягу прайшоў пікет супраць ізраільскай палітыкі ў дачыненьні да рэжыму Лукашэнкі
На вуліцы Бальфур у Ерусаліме, дзе разьмяшчаецца рэзыдэнцыя ізраільскага прэм’ер-міністра Біньяміна Нэтаньягу ў чацьвер увечары адбыўся пікет пратэсту супраць легітымізацыі Ізраілем рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.