Якую рэформу міліцыі распрацоўвае Народнае антыкрызіснае кіраваньне
![Якую рэформу міліцыі распрацоўвае Народнае антыкрызіснае кіраваньне](https://gdb.rferl.org/986DEF4B-3B11-48D9-BF70-34340D8B260E_w800_h450.jpg)
Народнае антыкрызіснае кіраваньне (НАК), створанае ў падтрымку Каардынацыйнай рады, распрацоўвае праект рэформы сыстэмы органаў унутраных спраў Беларусі, паведаміла 4 сьнежня на прэс-канфэрэнцыі ў онлайн-фармаце кіраўніца праекту, былая дазнаўца і сьледчая, капітан юстыцыі Сьвятлана Хілько.