103news.com
World News in Belarusian
Декабрь
2020

Агляд прэсы: гатовасць да выклікаў

0

Хто хаваецца пад маскамі Кітая? Ізноў усё вырашылі грошы. Зацверджана дапамога Беларусі. Айсберг як сімвал гэтага года. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы.

Свежы выпуск друкаванага часопіса The Economist змяшчае прагноз посткавіднай інфляцыі па ўсім свеце. Аднак найбольш цікавыя матэрыялы  выйшлі па ацэнцы сітуацыі ў Кітаі. Адзін з журналістаў таемна патрапіў у працоўны лагер правінцыі Лоп, дзе людзей утрымоўваюць прымусова. Другі задаўся пытаннем: «Як Камуністычная партыя Кітая трэніруе замежных палітыкаў».

У брытанскім часопісе гаворка ідзе пра тое, што на Захадзе ў апошні час кітайскую дыпламатыю называюць агрэсіўнай, а некаторых дыпламатаў Паднябеснай – «ваўкамі». з-за звычкі рыкаць на замежных крытыкаў.

Пры гэтым, да не заходняй аўдыторыі кітайскія чыноўнікі гавораць больш мякка. Яны прапаведуюць уласныя формы кіравання, якія, на іх думку, робяць Кітай багатым і здольным дапамагчы іншым краінам.

The Economist  звяртае ўвагу на тое, што за апошнія месяцы такую інфармацыю сквапна паглынаюць  і наладжваюць двухбаковую супрацу прадстаўнікі кіруючых партый Анголы, Конга-Бразавіля, Ганы, Мазамбіка, Панамы, Венесуэлы ды іншых краін.

Часопіс прыводзіць словы куратара дзейнасці Кітая ў Цэнтральнай Еўропе Марціна Хала, які назваў размах кітайскіх сувязяў «новым Камінтэрнам», маючы на ўвазе стары міжнародны камуністычны рух на чале з Савецкім Саюзам.

«Польшча і Венгрыя, якія пажадалі паўстаць у ролі грозных зубастых тыграў, у выніку апынуліся толькі тыграмі з паперы”, – яхідна заўважае выданне Frankfurter Allgemeine Zeitung:

Аўтар артыкулу пад назвай «Грошы – вось важнейшы рычаг» Томас Гучкер падводзіць вынікі своеасаблівай блакады Еўрасаюзу з боку Польшчы і Венгрыі. Гаворка ідзе аб зацвярджэнні бюджэту ЕС на 7 год і з’яўленні фонду па аднаўленні эканомікі ад наступстваў каронакрызісу. Вырашэнне гэтых пытанняў было зацягнута  праз канфлікт з Варшавай і Будапештам па праблематыцы механізму ў абарону вяршэнства права. Тым не менш, кампраміс дасягнуты.

«Калі ў Брусэлі пачалі ўголас разважаць над стварэннем фонду аднаўлення эканомікі ў фармаце 25 краін, у Польшчы падагнуліся каленкі. Будапешт таксама не збіраўся адмаўляцца ад мільярдаў з Брусэлю. Двое іншых сябраў Вышаградскай групы не пажадалі падтрымаць Будапешт і Варшаву і несці калектыўную адказнасць. Цяперашнім поспехам Федэральны канцлер Нямеччыны Ангела Меркель увянчала старшынства Германіі ў Еўрапейскім саюзе» – аптымістычна піша нямецкая газета.

Калі вырашыўся лёс еўрапейскага бюджэту на 7 год, то значыцца варта пагартаць старонкі афіцыйнага выдання Еўрапейскай камісіі ў пошуках дэталяў бюджэту. І вось яна свежая навіна з Брусэля: «ЕС узмацняе сваю прамую падтрымку жыхароў Беларусі».

Выданне змяшчае афіцыйныя дадзеныя аб тым, што Еўрапейская камісія прыняла пакет дапамогі ў памеры 24 млн. еўра, які прынясе непасрэдную карысць беларускаму насельніцтву. Дапамога будзе аказана грамадзянскай супольнасці, моладзі, малым ды сярэднім прадпрыемствам, а таксама палепшыць патэнцыял у галіне аховы здароўя.

«Дадаткова Еўракамісія рыхтуе комплексны план эканамічнай падтрымкі дэмакратычнай Беларусі ва ўмовах мірнага пераходу ў краіне. Калі такі пераход адбудзецца, і па просьбе беларускага ўрада, ЕС гатовы выкарыстоўваць розныя інструменты ў адпаведнасці з палітыкай «Усходняга партнёрства» для суправаджэння дэмакратычнага пераходу» – запэўнівае афіцыйнае выданне Еўрапейскай камісіі.

Мексіканская газета The Yucatantime пасярод інфармацыі аб скандалах з наркотыкамі, раптам выдзеліла цэнтральнае месца для артыкулу «Айсберг памерам з Дэлавер рушыць, каб урэзацца ў паўднёваатлантычны востраў.

Выданне вядзе размову пра агромністы айсберг «A-68А», які, паводле ацэнак НАСА, адламаўся ад ледзянога шэльфа Ларсэна ў Антарктыдзе ў 2017 г. Зараз ён набліжаецца  праз паўднёвы антарктычны фронт да вострава Паўднёвая Джорджыя  і Паўднёвых Сандвічавых выспаў. На думку The Yucatantime, у выніку сутыкнення айсбрег можа нанесці вялікую шкоду дзікай прыродзе, калі ён апынецца каля астравоў.

«Брытанскія каралеўскія ВПС, якія праводзілі разведвальныя палёты над айсбергам, зрабілі шэраг фота і відэа вялікага ледзянога масіву, памерам 4200 квадратных метраў. Выснова пакуль адзіная: немагчыма знішчыць айсберг адным стрэлам. Каралеўскі флот прагназуе сутыкненне выспаў з айсбергам ужо ў снежні», адзначае цэнтральная газета штата Юкатан.

 Агляд сусветнай прэсы падрыхтавала Вольга Сямашка





Губернаторы России
Москва

Собянин: У городских ярмарок выходного дня появился общий узнаваемый стиль





Москва

В Подмосковных Люберцах росгвардейцы задержали подозреваемых в совершении кражи


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин: Столичные ярмарки выходного дня оформили в новом стиле



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Баста

Президент «СКА-Ростов» Баста высказался об игре Глушакова, Набабкина и Жиркова




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

Офицер Росгвардии из Иркутска стал призёром всероссийского чемпионата по джиу-джитсу

«Краснодар» разгромил «Спартак» со счетом 3:0 и вышел на первое место в РПЛ

Юная спортсменка из Истры завоевала Кубок «Московских веломарафонов»


Андрей Рублёв

Андрей Рублёв о медицинской драме: операция спасла от ампутации



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Архангельск

Архангельская теннисистка Алина Хезина победила на турнире в Санкт-Петербурге



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России