«Завалодаў 2393 далярамі ЗША». Пракуратура завяла справу на былога амбасадара ў Аргентыне Астапенку, які крытыкуе Лукашэнку
![«Завалодаў 2393 далярамі ЗША». Пракуратура завяла справу на былога амбасадара ў Аргентыне Астапенку, які крытыкуе Лукашэнку](https://gdb.rferl.org/5BAED105-9B60-45D6-9198-B2850E590494_w800_h450.jpg)
Генпракуратура распачала крымінальную справу ў дачыненьні да былога амбасадара Беларусі ў Аргентыне Ўладзімера Астапенкі. Яму інкрымінавалі крадзеж шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі.