Работнікі ўранавых шахтаў ва Украіне арганізавалі акцыю пратэсту
16 снежня ў Кіраваградскай вобласці гарнякі ДП "Усходні горна-ўзбагачальны камбінат" пратэставалі ўжо супраць прыпынення работы ўранавых шахтаў і нявыплаты заработкаў, перакрыўшы пры гэтым тры дарогі нацыянальнага значэння: Крапіўніцкі - Кіеў, Крапіўніцкі - Нікалаеў, Крапіўніцкі - Крывы Рог.