Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Февраль
2021

«Цяжка даказваць што белае — гэта белае». У Менску вынесьлі прысуд айцішніку Андрэю Пазьняку

0
У судзе Кастрычніцкага раёну Менску 5 лютага абвясьцілі прысуд 28-гадоваму айцішніку Андрэю Пазьняку. Яго абвінавацілі па крымінальным артыкуле за арганізацыю і падрыхтоўку дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак (ч. 1 арт. 342 КК РБ), інфармуе сайт праваабарончага цэнтру «Вясна».


Справу разглядала судзьдзя Алена Жывіца.


Андрэя Пазьняка затрымалі 11 жніўня на выхадзе з цырульні і даставілі ў Галоўнае ўпраўленьне па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй. Праз два дні, 13 жніўня, дзяржаўныя СМІ выпусьцілі відэасюжэт «Беспарадкі ў Беларусі: затрыманыя некалькі каардынатараў акцый пратэсту — яны даюць паказаньні», дзе паказалі Андрэя:


«Затрыманыя некалькі каардынатараў у сталіцы. Адзін з стратэгаў стыхійных акцый арганізаваў штаб на 17-м паверсе гасьцініцы „Беларусь“. Адтуль ён з трыма памочнікамі, як мяркуе сьледзтва, кіраваў сотнямі пратэстоўцаў. З падазраваным працуюць сьледчыя».




Адвакат Андрэя Павал Піваварчык настойваў, што відэа было запісана пасьля зьбіцьця і пад ціскам.


«Пасьля затрыманьня і дастаўленьня ў будынак ГУБАЗіК МУС на вуліцы Рэвалюцыйнай, 3, некалькі чалавек яго зьбілі, потым уключылі відэакамэру і патрабавалі, каб ён прызнаўся, што арганізоўваў масавыя беспарадкі і ўдзельнічаў у іх. Здымалі чатыры разы, кожны раз удакладнялі, што ён павінен сказаць. У выніку запісалі нейкія ролікі і больш ніякіх дзеяньняў зь ім не праводзілі».


19 жніўня праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала Андрэя палітвязьнем і запатрабавала неадкладна яго вызваліць.




Абвінаваўца завіў, што віна Пазьняка паводле ч. 1 арт. 342 даказаная цалкам: Пазьняк у ноч з 9 на 10 жніўня знаходзіўся ў раёне стэлы; сьведкі пацьвердзілі яго ўдзел (Грышчанка, Філімонаў не дакладна, Самасюк); зьмякчальных і абцяжарваючых абставін не ўстаноўлена.


Пракурор папрасіў прызначыць пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі на 3 гады ў калёніі агульнага рэжыму, залічыць пры гэтым тэрмін знаходжаньня пад сьледзтвам, спагнаць сумы выдаткаў на экспэртызы, арышт з аўтамабіля зьняць.




Адвакаты зьвярнулі ўвагу на грубыя працэсуальныя парушэньні. У матэрыялах апэратыўна-вышуковай дзейнасьці — санкцыя на праслухоўваньне тэлефона ад 11 жніўня, а само праслухоўваньне пачалося раней. Усе доказы, якія прагучалі ў судзе, недапушчальныя. Відэазапіс зроблены з парушэньнямі. Множныя цялесныя пашкоджаньні ў Пазьняка зафіксаваныя толькі праз 20 дзён. Таму Андрэй Пазьняк павінен быць апраўданы.


Судзьдзя Алена Жывіца абвясьціла прысуд: тры гады абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу.


Андрэя Пазьняка адпусьцілі з-пад варты да ўступленьня прысуду ў сілу.






Губернаторы России





Губернаторы России
103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media


103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости




Спорт в России и мире



Новости Крыма на Sevpoisk.ru



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России