«Купляем дамэны з ідыёцкімі назвамі massandry.net, omon.wtf», — дырэктарка заблякаванага KYKY.org пра «гульню» зь Міністэрствам інфармацыі
Саша Раманава, дырэктарка KYKY.org і The Village Беларусь — пра вымушаную эміграцыю і працу для Беларусі з трох краінаў, абыход блякаваньняў сайта праз новыя дамэны, зьняволенага сузаснавальніка kyky.org, бізнэсоўца Аляксандра Васілевіча і працу незалежных СМІ ў цяперашніх умовах.