Арганізатар вечарынкі Lіkee Party Мікіта Бераснеў: Дзякуючы Lіkee я нібы апынуўся ў іншым свеце
Час не стаіць на месцы. Здаецца, яшчэ зусім нядаўна галоўнай сацыяльнай сеткай сярод моладзі і падлеткаў з'яўлялася «УКантакце», крыху пазней на змену ёй прыйшоў Іnstagram, але спадабаўся далёка не ўсім. З-за чаго многія «блукалі» па прасторах інтэрнэту ў пошуках цікавага і актуальнага для іх узроставай катэгорыі кантэнту. Сёння адной з самых папулярных сацыяльных сетак сярод моладзі не толькі ў нашай краіне, але і ва ўсім свеце з'яўляецца Lіkee.