Мы в Telegram
Добавить новость
103news.com
World News in Belarusian
Февраль
2021

Канапацкая: Буду казаць пра тое, што сапраўды хвалюе беларусаў

0
Канапацкая: Буду казаць пра тое, што сапраўды хвалюе беларусаў

Ганна Канапацкая – былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў прыме ўдзел у праўладным Усебеларускім сходзе.

Праўладны „Усебеларускі народны сход” рыхтуецца ў Менску. Дэлегаты ўжо едуць у сталіцу. Запрашалі на яго некалькіх лідараў апазіцыйных партый. Але ад удзелу ў форуме адмовіліся Ігар Барысаў (БСДП), Сяргей Калякін (Справядлівы Свет), Сяргей Чэрачэнь (Партыя „Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада”).

„Пляцоўка, на якую трэба даносіць свае патрабаванні”, – так пра так званы „Усебеларускі народны сход” кажа былая дэпутатка і былая кандыдатка на пасаду прэзідэнта Ганна Канапацкая. Яна прыме ўдзел у форуме, які арганізуе афіцыйная беларуская ўлада. З трыбуны выступаць не будзе – мае намер выступіць у так званым «адкрытым мікрафоне». У адрас палітыка гучыць шмат крытыкі, маўляў, дапамагае беларускім уладам, якіх не прызнае свет. Ганна Канапацкая мае свой адказ, які яна агучыла ў нашым эфіры.

РР: Сёння апублікавалі спіс выступоўцаў на сходзе. Вас там няма. Вы не будзеце там выступаць? Навошта вам гэты ўдзел?

Ганна Канапацкая: Я не буду выступаць з трыбуны, але ў мяне будуць тры хвіліны часу ля вынаснога мікрафона.

РР: Што вы будзеце казаць? З якім меседжам вы ідзяце на гэты сход і што менавіта вы хацелі б сказаць?

Ганна Канапацкая: Безумоўна, гэты агульны сход нельга разглядаць як дзяржаўны ці канстытуцыйны орган. Гэта проста пляцоўка, на якую можна і варта даносіць свае патрабаванні. Безумоўна, вельмі проста адмовіцца. Цяжка быць адным сярод трох тысяч чалавек, з супрацьлеглым пунктам гледжання. Мне вельмі шкада, што сярод лідараў апазіцыйных партый не знайшлося такога моцнага лідара, які можа ўзяць на сябе адказнасць і перад трохтысячным натоўпам людзей з супрацьлеглым пунктам гледжання ўстаць і выказаць рэальна тыя праблемы, якія сёння існуюць у Беларусі. І як мінімум – гэта праблема міжнародных адносін і пагроза незалежнасці Беларусі, гэта нацыянальныя сімвалы, якія шальмуюцца і дыскрэдытуюцца з боку ўлады, гэта людзі, якія знаходзяцца пад вартай за ўдзел у грамадзянскім супрацьстаянні і гэта змены ў Канстытуцыі.

Паверце, гэты орган, гэты сход не мае патрэбы ў легітымізацыі. Бо тыя людзі, якія ў ім удзельнічаюць і падтрымліваюць уладу, ён для іх легітымны. Але выкарыстоўваць яго як пляцоўку для таго, каб данесці іншы пункт гледжання, варта і неабходна.

РР: Ёсць адчуванне, што вы настроеныя на тое, што будзеце адная сярод людзей, якія маюць супрацьлеглае меркаванне. Вы гаворыце пра тое, што хочаце данесці альтэрнатыўную пазіцыю. Але ці пачуюць вас?

Ганна Канапацкая: Безумоўна. У нас ёсць вельмі добры прыклад. Калі пяць гадоў таму былі вельмі вялікія спрэчкі наконт таго, браць мне мандат дэпутата ці не. І аказалася, што гэта было правільнае рашэнне. І мы змаглі зрабіць шмат карысных рэчаў. І гэта пацвярджае, што калі ты адзін, гэта не азначае, што ты не маеш рацыі. Гэта азначае, што іншыя цябе не разумеюць.

РР: Якога вы чакаеце эфекту? Вось вы выступіце і думаеце, можа Лукашэнка задумаецца, што варта палітвязняў выпусціць?

Ганна Канапацкая: У нас сёння ў краіне праблема з легітымнасцю прэзідэнта і Палаты прадстаўнікоў. У нас сёння дыктатура. Але сярод удзельнікаў схода будуць людзі, якія ў сілу сваіх паўнамоцтваў маюць права прымаць рашэнні. І гэтым людзям трэба сказаць як і што трэба рабіць для таго, каб знізіць эскалацыю гвалту ў грамадстве. Для таго, каб у Беларусь вярнуліся гістарычныя нацыянальныя сімвалы. І для таго, каб людзі не сядзелі за кратамі за злачынствы, у якіх яны не вінаватыя.

РР: Пра гэты сход вельмі часта гучыць, што гэта постсавецкае мерапрыемства, што яно будзе падобнае да сходу кампартыі. Як вы думаеце, так гэта будзе ці нейкі плюралізм там прагучыць?

Ганна Канапацкая: Безумоўна, плюралізм прагучыць, бо я буду казаць іншы пункт гледжання. Я буду казаць пра тое, што сёння сапраўды хвалюе большую частку беларускага грамадства. І гэта і ёсць іншы пункт погляду. Хоць, безумоўна, я мяркую, што я буду адна.

Гутарыў Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя





Губернаторы России
Москва

Собянин рассказал о реализации программы реновации в районе Филевский Парк





Москва

С чего начинается любое заболевание?


Губернаторы России

103news.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.

Moscow.media
Москва

Собянин рассказал о реализации программы реновации в районе Филевский Парк



103news.comмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "103 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. 103news.com — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

103news.com — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.

Музыкальные новости

Большой театр

Большой театр и петербургский цирк на сцене калининградской драмы: 4 постановки фестиваля «Башня»




Спорт в России и мире

Алексей Смирнов – актер, которого, надеюсь, еще не забыли

В ОЭЗ «Технополис Москва» выпущена серия автомобилей для участия в чемпионате кольцевых гонок

«Евро-Футбол.Ру»: «Спартак» никогда не интересовался Сафоновым

Финал командного чемпионата ФНТР по настольному теннису пройдет в Москве


Ролан Гаррос

В пригороде Парижа открыли корты имени Даниила Медведева



Новости Крыма на Sevpoisk.ru


Москва

Движение на МКАД восстановили после ограничений из-за сбитого фурой лося



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России