ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненьні да ўкраінскага алігарха Каламойскага
ЗША ўводзяць санкцыі ў дачыненьні да ўкраінскага бізнэсоўца Ігара Каламойскага па абвінавачваньнях у датычнасьці да карупцыі. Пра гэта заявіў кіраўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту Энтані Блінкен.