«Гэта проста край!». На 16-гадовага палітвязьня, хворага на эпілепсію, завялі новую справу — нібыта напаў на канваіра
Супраць 16-гадовага палітвязьня Мікіты Залатарова распачалі новую крымінальную справу. «Нібыта Мікіта напаў на канваіра. Справу распачалі па артыкуле 364 Крымінальнага кодэксу — гвалт над супрацоўнікам», — паведаміў Міхаіл Лапуноў, бацька непаўналетняга.