Ярданія абвінаваціла былога насьледнага прынца ў змове з мэтай дэстабілізаваць краіну
Намесьнік прэм’ер-міністра Ярданіі Айман Сафадзі заявіў, што зводны брат караля, былы насьледны прынц Хамза, узаемадзейнічаў з замежнымі сіламі ў рамках змовы з мэтай дэстабілізаваць краіну і нейкі час быў пад сьледзтвам.