«Лукашэнка сапраўды паверыў у мітычную змову». Валер Карбалевіч — пра антыканстытуцыйную дывэрсію
Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, які лёсавызначальны дэкрэт ён анансаваў тыдзень таму. Паводле яго словаў, гэты дэкрэт будзе прадугледжваць, што ў выпадку ягонай сьмерці функцыі прэзыдэнта павінна выконваць Рада бясьпекі.