Затрымалі адміністратараў найбуйнейшай у сьвеце даркнэт-плятформы пэдафілаў
![Затрымалі адміністратараў найбуйнейшай у сьвеце даркнэт-плятформы пэдафілаў](https://gdb.rferl.org/15F63FEC-A42F-4294-AE9E-AFF3CC8F2441_cx0_cy6_cw0_w800_h450.jpg)
У Нямеччыне і Парагваі затрыманыя чацьвёра ўдзельнікаў даркнэт-плятформы Boystown, іх абвінавачваюць у распаўсюдзе дзіцячай парнаграфіі. Праведзеныя ператрусы ў нямецкіх землях Паўночным Рэйне-Вэстфаліі, Баварыі і ў Гамбургу.