Лукашэнка павіншаваў нацыянальную каманду па скачках на батуце з трыумфам на ЧЕ ў Сочы
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што выдатныя выступленні ў большасці камандных і індывідуальных дысцыплін сярод юніёраў і дарослых прынеслі Беларусі безагаворачнае першае агульнакаманднае месца і пацвердзілі найвышэйшы ўзровень прафесіяналізму спартсменаў і трэнерскага штаба на чале з Вольгай Уласавай.