Гітанас Наўседа заклікаў разам супрацьстаяць пагрозам Расеі
![Гітанас Наўседа заклікаў разам супрацьстаяць пагрозам Расеі](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2019/11/Гітанас-Наўседа-1024x683.jpg)
Як адзначыў літоўскі лідар, урокі мінулага паказваюць, што «перад тварам агрэсіі з боку варожай сілы неабходна аб’яднацца і мабілізаваць уласныя сілы, пакуль не стала занадта позна".
Літоўскі прэзідэнт Гітанас Наўседа падчас выступу на сумесным пасяджэнні парламентаў Польшчы і Літвы, заклікаў разам супрацьстаяць пагрозам Расеі ў дачыненні да Украіны і Беларусі.
„Хачу падкрэсліць, што Літва ніколі не прызнае незаконную анексію Крыма і будзе працаваць над спыненнем фактычнай акупацыі ўсходняй часткі Украіны. Што б ні здарылася, мы не можам дапусціць, каб Украіна зноў сышла ў мінулае”. Наўседа таксама заявіў, што Расея намагаецца падпарадкаваць сабе Беларусь, у тым ліку выкарыстоўваючы небяспечную Астравецкую АЭС.
“Урокі мінулага паказваюць, што «перад тварам агрэсіі з боку варожай сілы неабходна аб’яднацца і мабілізаваць уласныя сілы, пакуль не стала занадта позна”, – адзначыў літоўскі лідар.
Беларускае Радыё Рацыя