Былы прэзыдэнт ЗША Трамп запусьціў уласны сайт
![Былы прэзыдэнт ЗША Трамп запусьціў уласны сайт](https://gdb.rferl.org/8564c9d6-5138-45b0-99cd-edfe648ec8b0_w800_h450.jpg)
Экс-прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп запусьціў уласны сайт для зносін са сваімі прыхільнікамі. На гэтым вэб-рэсурсе, як паведамляецца, будзе разьмяшчацца інфармацыя непасрэдна з «працоўнага стала» былога кіраўніка Белага дома.