«Суд будзе месяцаў празь пяць». Мастак Пушкін просіць не перадаваць перадачы, каб не адбіраць грошы ў дзяцей
![«Суд будзе месяцаў празь пяць». Мастак Пушкін просіць не перадаваць перадачы, каб не адбіраць грошы ў дзяцей](https://gdb.rferl.org/98457EC6-7BD6-4012-9D3D-419F7D8D1F43_w800_h450.jpg)
19 красавіка Алеся Пушкіна судзілі ў Крупках праз скайп і далі 10 сутак арышту. Падстава — супраціў супрацоўнікам міліцыі пры затрыманьні 30 сакавіка ў вёсцы Жылічы Кіраўскага раёну. Пра гэта Алесь Пушкін паведаміў у лісьце да жонкі Яніны.