У Празе на месцы помніка Коневу адкрылася выстава пра ролю СССР у гісторыі Чэхіі і Чэхаславаччыны
![У Празе на месцы помніка Коневу адкрылася выстава пра ролю СССР у гісторыі Чэхіі і Чэхаславаччыны](https://gdb.rferl.org/7a879b0e-b204-4d9c-80e4-de94605cc4d7_w800_h450.jpg)
У Празе 8 траўня, калі ў краінах ЭЗ адзначаюць дзень заканчэньня Другой сусьветнай вайны, на месцы помніка савецкаму маршалу Івану Коневу адкрылася інтэрактыўная выстава «Ніколі не забудзем». Яна прысьвечана ролі Савецкага Саюзу ў гісторыі Чэхіі і былой Чэхаславаччыны.