9 траўня ў Кіеве прайшла акцыя беларускай супольнасці
Сабраўшыся на Майдане Незалежнасці, каля сотні беларусаў прайшлі маршам з барабанамі праз Міхайлаўскую вуліцу і Андрэеўскі спуск.
“Перамога прыйдзе, калі Беларусы стануць Вольнымі!” – пад такім лозунгам 9 траўня ў Кіеве прайшла акцыя беларускай супольнасці. Сабраўшыся на Майдане Незалежнасці, каля сотні беларусаў прайшлі маршам з барабанамі праз Міхайлаўскую вуліцу і Андрэеўскі спуск:
Акцыя завяршылася каля помніку Рыгору Скавараду, на шыі якога быў завязаны бел-чырвона-белы сцяг. Там беларусы сталі ў ланцуг і трымалі партрэты палітвязняў. Кіеўскія паліцыянты не перашкаджалі правядзенню акцыі.
Суполка беларусаў у Кіеве праводзіць акцыі салідарнасці штонядзелю а 14-й гадзіне на Майдане Незалежнасці. Сярод удзельнікаў — шмат тых, хто з’ехаў ва Украіну з-за рэпрэсій з боку рэжымных уладаў.
Беларускае Радыё Рацыя