Ірына Халіп: Штосьці перадалося ад тых беларускіх партызанаў сённяшнім
Ірына Халіп кажа, што “вельмі балюча ўсведамляць, як быццам бы і не было гэтых амаль 80-ці гадоў”, якія мінулі з часоў вайны. Акупацыя, “партызаншчына”, рэпрэсіі працягваюцца, паводле журналісткі, і цяпер.
“Акупацыя заўсёды мае нейкія агульныя рысы незалежна ад таго, хто акупант” – адзначыла ў нашым эфіры карэспандэнтка “Новой газеты” у Беларусі Ірына Халіп, адказваючы на пытанне, ці ёсць нейкія паралелі паміж фашысцкай акупацыяй і цяперашнім станам рэчаў у Беларусі:
– Яны чужынцы і паводзяць сябе як чужынцы на зямлі, на якой яны знаходзяцца. І таму, вядома, штосьці агульнае ёсць – і паміж той акупацыяй, і паміж цяперашняй акупацыяй. Гэтак жа як партызаны мінулага – партызаны сённяшнія. Мне здаецца, што гэта ўжо такая сувязь пакаленняў, якая не ведаю чым абумоўлена. Магчыма генамі, магчыма нейкай гістарычнай памяццю. Але вось штосьці перадалося ад тых беларускіх партызанаў сённяшнім, тым, якія ладзяць акцыі пратэсту ў любых умовах, ва ўсіх геаграфічных кропках нашай краіны.
Ірына Халіп кажа, што “вельмі балюча ўсведамляць, як быццам бы і не было гэтых амаль 80-ці гадоў”, якія мінулі з часоў вайны. Акупацыя, “партызаншчына”, рэпрэсіі працягваюцца, паводле журналісткі, і цяпер.
Цалкам размова:
Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя