Васіліна Хандошка выйграла бронзу ЧЕ па артыстычным плаванні
Медаль спаборніцтваў, якія праходзяць у Будапешце (Венгрыя) ёй прынесла ацэнка суддзяў 87,7173 бала. Перамагла ў гэтым відзе праграмы ўкраінка Марта Федзіна - 91,8445 бала. Серабро - у грачанкі Евангеліі Платаніёці - 89,2897 бала.