DrzewoStany – выстава жывапісу Эдыты Галан ў Орлі
Прэзентацыя выставы адбудзецца 10 ліпеня, пачатак а 18-й гадзіне.
Цэнтр „Сінагога” Фонду захавання яўрэйскай спадчыны запрашае на выставу жывапісу Эдыты Галан пад назвай DrzewoStany. Прэзентацыя выставы адбудзецца 10 ліпеня, пачатак а 18-й гадзіне.
Вось што піша пра сябе і свой жывапіс аўтар выставы:
„Я даўно люблю дрэвы і шмат часу праводзіла пад іх кронамі і бадзялася сярод іх у дзяцінстве, падлеткам, і раблю гэта па сённяшні дзень. Дрэвы – гэта адна з самых любімых тэм на маіх карцінах і фотаздымках. Я малюю, таму што гэта дае мне такую безумоўную радасць, незалежна ад усяго, што па-за мной. На маіх карцінах дрэвы, лясы, палі, сцежкі, аблокі. Ёсць святло, колер, цішыня і цяга да прасторы, свабоднай ад слядоў нашай чалавечай прысутнасці”.
Беларускае Радыё Рацыя