Гасцей Александрыі чакаюць купальскія падворкі, экскурсіі, цыркавыя выступленні і шмат музыкі
Асноўныя гулянні стартуюць у суботу. З 11.00 пачне работу экскурсійны маршрут па тэматычных пляцоўках свята. Будзе арганізавана выстаўка прадукцыі Мінскага трактарнага завода "Зроблена ў Беларусі", а таксама работа экспазіцыйна-тэматычных купальскіх падворкаў.