Нарвэгія далучылася да сэктаральных санкцый Эўразьвязу супраць уладаў Беларусі
«Сёньня Нарвэгія далучылася да новых сэктаральных санкцый ЭЗ супраць Беларусі ў адказ на сур’ёзныя парушэньні правоў чалавека, якія робяцца ўладамі краіны», — сказала міністар замежных спраў Нарвэгіі Іне Эрыксэн-Сёрэйдэ 12 ліпеня.