Пасол Беларусі абмеркаваў пытанні міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння ў японскай прэфектуры Нагана
Дыпламат 12 ліпеня сустрэўся з мэрам горада Саку Сейджы Янагіда і абмеркаваў пытанні міжрэгіянальнага ўзаемадзеяння, а таксама эканамічнай кааперацыі з Беларуссю, супрацоўніцтва ў сферах адукацыі, навукі, спорту і культуры.