У Маскве да галоўнага рэдактара The Insider прыйшла паліцыя, у яго ператрус
![У Маскве да галоўнага рэдактара The Insider прыйшла паліцыя, у яго ператрус](https://gdb.rferl.org/52030C94-1480-40EE-AAF2-244C56264F46_w800_h450.jpg)
Да галоўнага рэдактара выдання The Insider, прызнанага нядаўна ўладамі Расеі «замежным агентам», Рамана Дабрахотава раніцай у сераду дадому ў Маскве прыйшла паліцыя. Пра гэта напісаў у твітэры сам Дабрахотаў, выказаўшы здагадку, што ў яго пройдзе ператрус. Пасьля сувязь з ім перарвалася.