Кібэрпартызаны заявілі, што сьледам за базай ДАІ ўзламалі пашпартную сыстэму
Хакерская групоўка, якая называе сябе «беларускімі кібэрпартызанамі», заявіла, што ўзламала пашпартную сыстэму Беларусі. А як пацьверджаньне ў адкрыты доступ выклалі зьвесткі пра афіцыйных асобаў.